Сейчас на сайте
Акции и события
"На здоровье ребенка экономить нельзя". Как выбрать школьную обувь* Олимпийская чемпионка по фристайлу Алла Цупер откроет развивающий центр в Минске*
Все о детях
Почему ребенок не говорит? 10 причин, о которых вы не задумывались Как понять, что ребенок отстает в развитии. Красные флажки
Это интересно
«Ела килограммами». Многодетная мама открыто рассказывает, как стала «женщиной в теле» "Жили в доме с 15 родственниками мужа". Как белоруска уехала в Нигерию
Спорный вопрос
«У меня в планах отправить дочь на виноградники». Как не воспитать ребенка-нахлебника?
Готовимся к школе
Если 1 сентября навевает тоску. Как адаптировать себя и ребенка к школе Рейтинг школ по результатам ЦТ в 2019 году Продаем старое, покупаем новое. Большой детский маркет пройдет в Минске 24-25 августа
Личный опыт
Учитель, который растит гениальных программистов: "С работой в ИТ сам я опоздал" Как научить ребенка управлять своим временем

Як бацькі могуць дапамагчы выхавацелям у садках навучаць дзяцей на беларускай мове

18 июля 2019 года
5

Каманда грамадскіх дзеячоў дапаможа бацькам пашыраць беларускую мову ў садках, дзе вучацца іх дзеці. Дзеля гэта яны прапануюць адмовіцца ад катэгарычнага падзелу на рускамоўныя і беларускамоўныя групы і дапамагчы адукацыйнымі матэрыяламі звычайным выхавацелям.

 


 

Яшчэ ўзімку каманда на чале з Яўгенам Бойкам прасоўвала ідэю, што ўсе групкі дзяржаўных садкоў павінны паступова павялічыць навучанне на беларускай мове мінімум да 50%. Цяпер яны ўважліва паглядзелі на дашкольную сістэму адукацыі.

Пабачылі жывых людзей і іх праблемы/ Нашым выхавацелям проста не хапае часу, каб знаёміцца з апошнімі дасягненнямі ў педагогіцы, збіраць адукацыйны матэрыял і перакладаць яго на беларускую мову.


 

Маючы экпертызу і практычны досвед у сучасных адукацыйных фарматах, Яўген Бойка пабачыў вольную прастору для дзейнасці. “Што калі мы створым гатовы адукацыйны прадукт для выхавацеляў і бацькоў дашкольнікаў на беларускай мове?”
 
Каманда ViR-ViR стварыла прататыпы, праверыла іх на выхавацелях і дзецях.

Мы ствараем адукацыйныя матэрыялы ў фармаце відэа-інструкцый супольных заняткаў дзяцей

Новыя матэрыялы ствараюцца праз аб’яднанне перадавых ведаў у педагогіцы і традыцыйнай беларускай культуры. Створаныя матэрыялы дапамагаюць развіваць навыкі супрацоўніцтва і самастойнасці дзяцей.

Для дашкольнікаў асноўныя заняткі – супольныя ралевыя гульні, якія з узростам ускладняюцца і перарастаюць у творчыя міні-праекты.  Ад простых гульняў  з посцілкай і мячыкам, якія тлумачацца за 2 хвіліны да традыцыйных святаў. Напрыклад, дзеткі з выхавацелямі два тыдні супольна рыхтуюць і праводзяць “Гуканне вясны.

Відэа-інструкцыі складаюцца з відэа і тэкставага дадатку. У відэа дзякуючы анімацыі тлумачацца правілы і мэты заняткаў, імёны і ролі персанажаў, і самае важнае візуалізуецца, як занятак выглядае на вочы. У тэкставым дадатку пералічаны ўсе навыкі і веды, якія развіваюцца ў маленькіх удзельнікаў, адпаведны ўзрост дзяцей, патрэбныя матэрыялы, вершы з гульняў і спасылкі на патрэбную інфармацыю.

Відэа-інструкцыі ў 2-3 разы скарачаюць час і энэргію на падрыхтоўку і правядзенне заняткаў з дзецьмі. 

Вось так выглядае тэставае відэа гульні “Шуляк”.
 


 

Яўген Бойка з паплечнікамі запусціў краўд-кампанію, каб стварыць серыю з 6 якасна знятых і апрацаваных відэа-інструкцый. Пры дапамозе фондаў, спонсараў ці інвестараў  неабходна стварыць 150 відэа-інструкцый заняткаў і 30 працяглых відэа аб правядзенні традыцыйных святаў. Гэтага аб’ёму на першы час хопіць выхавацелям для напаўнення сваіх планаў.

Наступны этап - распрацоўка  мабільнай праграмы, дзе будуць знаходзіцца ўсе створаныя відэа-інструкцыі, а выхавацелі і бацькі хутка змогуць абіраць гульні, якія развіваюць патрэбныя навыкі дзяцей. 

Асноўная ідэя і мэта нашага праекта, каб бацькі дашкольнікаў змаглі ўплываць на сітуацыю, проста дасылаючы відэа выхавацелям сваіх дзяцей.

Падтрымаць кампанію можна ТУТ>>>

Присоединяйтесь к нам на канале Яндекс.Дзен.




Обсуждают сейчас