Сямейны бюджэт: З жыцця сучаснай глыбiнкi Палесся
Сорок пятый рассказ в рамках совместного проекта с Идея Банком - "Семейный бюджет": Сямейны бюджэт: З жыцця сучаснай глыбiнкi Палесся
Наша сям’я складаецца з чатырох чалавек . Гэта я - мама, тата i два сыночкi, малодшаму яшчэ няма нават годзiка, старэйшаму - шэсць. Жывем мы у маляўнiчай глыбiнцы прыпяцкага Палесся. Галоўны – наш тата - зараз ён адзiны ходзiць штодня на працу i зарабляе грошы.
Таксама мы атрымлiваем падтрымку дзяржавы ў выглядзе грашовага «пособия» на малодшага сына. Я ж даглядаю нашых дзетак, займаюся хатняй гаспадаркай. У сярэднiм на кожнага члена сям’i у нас атрымлiваецца каля палутара мiльёнаў на адну асобу.
Акрамя вышэйпералiчанага даходу у нас ёсць яшчэ дадатковы, сязонны заробак, у якiм прымаем удзел мы разам, нават шасцiгадовы Ясiк; малодшы тым часам з бабуляй бавiцца. Я вяду гаворку пра заробак на ягадах: спачатку гэта садовыя сунiцы альбо клубнiка, пазней- гэта чарнiка.
Сёлета нам пашанцавала i з надвор’ем , i з ураджаем сунiц - таму мы зарабiлi амаль што тузiн мiльёнаў за сезон. А вось з чарнiкай не вельмi - у гэтым годзе неураджай - таму толькi пяць мiльёнау.
Ну, нiчога, мы не хвалюемся – скора журавiны паспеюць, цi з бульбай пашанцуе!!! Узiмку я яшчэ зарабляю рукадзеллем (на колькi мне дазваляе час) - ствараю вязаныя дзiцячыя рэчы «пад заказ», а таксама захапляюся вышыўкай - некаторыя мае карцiны сяброўка, якая ездзiць працаваць за мяжу, прапаноўвае там i прадае.
Муж мой таксама стараецца зарабiць – ён ладны пячнiк (пераняў рамяство ад свайго бацькi), праўда, складана прадказаць - цi будуць цяпер заказы - у нас усе праводзяць газ! Але, я мяркую, што хто-небудзь захоча цi сапраўдны прыгожы камiн зрабiць у сваёй хаце, цi баньку зладзiць…
Большую частку заробленных на светлую будучыню! (а не на чорны дзень! зауважце!) грошай трымаем дома. Але ёсць пэўная сума i на рахунку у банку - гэта грошы, якiя паступiлi неяк «знянацку» вялiкай колькасцю i марнаваць iх адразу не было неабходнасцi (напрыклад: заробленыя мною перад дэкрэтным адпачынкам на працы, дзяржаўная дапамога пры нараджэннi другога сына i таксама грашовыя падарункi ад сваякоў).
Аддаем перавагу валютным укладам, нягледзячы на тое, што працэнт меньшы, затое, мяркую, гэтая… «iнфлякцыя» не кране, будзь яна няскладная! Чулi нешта пра ўклады ў каштоуныя паперы… цiкава… кажуць - выгадна. Але, для нас гэта нешта невядомае -«цёмны лес!» бы той казаў.
Грашыма распараджаемся заўсёды разам. Нiякай бугалтэрыi ў нас нiхто не вядзе, усе расходы-даходы заўсёды трымаем у памяцi. Адзiны «дакумент», якi можа мець месца - гэта спiс неабходнага, напрыклад да школы (складаем, а далей прымяняем, каб нiчога не забыцца).
Дарэчы заўседы загаддзя мы ведаем прыкладна, якую суму грошай нам спатрэбiцца пакласцi на неабходныя закупкi. На вялiкiя пакупкi – адкладваем загаддзя; вызначаем, калi яе зручней ажыццявiць. Крэдыт у банку бралi аднойчы - на наша вяселле - зручна, але ж колькi працэнтаўўўууу!!! (ды яшчэ валютны ўзялi - а курс потым як вырас!!! - вось патрапiлi!!!) - не зхацелася больш! стараемся спраўляцца самi без старонняй дапамогi.
Ну а зараз пра нашы расходы. Старэйшы сын ужо даволi дарослы – грошы лiчыць умее - таму у яго заўсёды ёсць карманныя грошы - гэта прыкладна 100 тысяч рублёў у тыдзень. Канешне, грошы я яму даю не адразу усёй сумай, а часткова - ён з задавальненнем наведвае мясцовы вясковы кiёск i купляе там сабе прысмакi, якiя пажадае, дарэчы салодкае ён не вельмi шануе, таму часта купляе дзiцячыя часопiсы i нават сам адкладвае у сваю капiлку.
Акрамя гэтага ўжо другi год ён займаецца ў секцыi па хакею ў нашым райцэнтры, аплата якой складае 500 тысяч рублёў штомесяц. Яшчэ трэба улiчыць заняткi па падрыхтоўцы да школы (граматыка, матэматыка) i заняткi з лагапедам - разам усё складае 300 тысяч рублёў. Ну i разам усё атрымлiваецца ў месяц на Ясiка 1 мiльён i 200 тысяч рублёу.
Дзеля малодшага сыночка штомесяц набываем прадметы гiгiены - гэта прыкладна 400 тысяч рублёў, а таксама дзiцячыя кашкi-пюрэшкi-тваражкi—гэта яшчэ каля 500 тысяч. Разам за месяц 900 тысяч.
Асабiстыя затраты мужа зусiм невялiкiя - вядзе здаровы лад жыцця, абед я яму гатую (якасней i смачней, чым у любой сталоўцы). 100 тысяч штотыдзень - проста каб быць пры грошах - дзеля гасцiнцаў дзецям цi на ваду-перакус . Атрымлiваецца каля 400 тысяч у месяц.
Мае асабiстыя затраты нават не магу адзначыць - яны злiваюцца з агульнымi сямейнымi.
У месяц мы трацiм:
- На бензiн для аўтамабiля - 400 тысяч
- мабiльная сувязь - 200 тысяч (тры тэлефона)
- пакет паслуг (тэлефон-iнтэрнэт-тэлебачанне) - 200 тысяч
- электраэнергiя – 400 тысяч рублёў
- камбiнiраваныя карма для хатнiх жывел - каля 200 тысяч
Вядома, што меючы невялiкую хатнюю гаспадарку, на прадукты харчавання затрат у нас няшмат. Мяса птушак (iндыкi, кураняты, качкi), трусаў; яйкi ; тварог, смятана, малако -толькi казiнае; садавiна, агароднiна (захоўваюцца амаль цэлы год) — усё гэта i наша хоббi i вынiк нашай хатняй працы. Купляем толькi садавiну, што у нашых шыротах не расце; рыбу; цяляцiну альбо ялавiчыну; розныя крупы, iншыя кулiнарныя дробязi — на ўсё гэта у месяц прыкладна 1.5 мiльёнаў рублёў.
Увогуле за месяц: пяць мiльёнаў чатырыста тысяч рублёў.
Азенне i абутак мы купляем перад кожным сязонам, пераважна з заробленых у ягадны сязон цi адкладзеных ранней грошай, заўсёды арыентуючыся на iх колькасць, плануем загаддзя - што мы можам сабе дазволiць - стараемся купляць якасныя рэчы.
Дзесцi ехаць далёка адпачываць мы зараз не збiраемся (дарэчы – калiсцi адпачывалi на моры). Увогуле, лiчу, што адпачыць можна i дома - за 8 кiламетраў ад нас ёсць лясное возера - наведваем яго нават некалькi раз на тыднi у спякоту — прыемна, карысна, а галоунае – танна.
Улiчваючы вышэй апiсанае становiшча, магу зрабiць вывад – здаецца, усё распланавана рацыянальна. Яшчэ нiколi не адчувала, што зрабiла нейкiя неабдуманыя цi непатрэбныя пакупкi, таму нават не ведаю, дзе тут зэканомiць. Напэўна, калi б нашай сям’i прыйшлося будаваць дом (падарунак сваякоў), цi купляць аўтамабiль (купiлi на вясельныя грошы), дык становiшча наша было б iнакшым. Галоўнае у нашай вясковай сiстэме - тое, што заўсёды у залежнасцi ад патрэбы можна знайсцi магчымасць больш зарабiць цi адпачыць.
Организатор конкурса: