Сейчас на сайте
Конкурсы и проекты
Смотрите и голосуйте за детские рисунки символа Нового Года
Все о детях
Какие травмы получают маленькие белорусы из-за недосмотра взрослых
Это интересно
Никакого китайского мусора! Идеи полезных новогодних подарков для детей Актеры минского инклюзив-театра пригласили на свой спектакль голливудских артистов
Готовимся к празднику
Декоратор рассказывает, как необычно украсить дом к Новому году
Здоровье
Как живет семья, где ребенок родился c одним глазиком Как не испортить кожу лица домашним умыванием
Беременность и роды
В Гродно в перинатальном центре перестали делать аборты
Отношения взрослых
9 признаков того, что вы живете в нездоровых отношениях
Женский мир
Мама обустроила себе "убежище", где прячется от детей
Добрые дела
"Зажигаем звезды вместе". Акция в помощь детям-сиротам стартует в Минске
Психология и воспитание
Богатый папа. Как не испортить детей обеспеченным родителям?

Жыццё на мяжы рэальнасці

Модераторы: Мelody, лисица-фортуна
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.

Оффлайн voluntas

  • Сообщений: 8899
  • Репутация: 1404
31:01:2019, 00:11 »
Сумую па вас, дарагія карыстальнікі (так сабе слова) Рыбёнка.бай (а тут слова нармальнае). Калісьці з вамі можна было размаўляць, калісьці можна было пачытаць штосьці ў вас. Можна ў вайбер сысці, у фэйсбук, але хаця б фрагментарна пішыце тут.

Сумую па вас, будзьце на сувязі. Настолькі сумую, што я ўжо ў сацыяльных сетках. Скідвайце, дзе можна вас знайсці.

    Оффлайн voluntas

    • Сообщений: 8899
    • Репутация: 1404
    09:02:2019, 14:11 »
    Звяры

      Оффлайн voluntas

      • Сообщений: 8899
      • Репутация: 1404
      21:02:2019, 23:45 »
      З нагоды Дня роднай мовы)

      Тэлефанаванне. Падымаю - а там... Бацькоўскі камітэт)

      - Добрый день, ОВ.  Вы ведь знаете, что  у нас тут намечаются некоторые праздники? Ну, 23 февраля, 8 марта... Знаете, да? Так вот, было решено подарить детям кружечки. Красивенькие такие кружечки, с именными надписями. По этой причине я вам, собственно, и звоню. Скажите, пожалуйста, а вам принципиально, чтобы надпись на кружке была по-белорусски?
      - Эмм... Кхм... Ведаеце, хацелася б, каб, ага, тавосамава, па-беларуску.
      - По-белорусски, да? Ну я тогда девочек предупрежу  :ermm:
      - А што, ёсць нейкія праблемы? Прозвішча ж толькі 2 літарамі адрозніваецца...  :y32b4:
      - Нет, что вы... Мы не будем писать фамилию. Только имя. Да, только имя.
      - Эмм... Кхм... Дык яно ж аднолькава пішацца - што па-руску, што па-беларуску...
      - Да, спасибо, я поняла, что вам принципиально. Так девочкам и передам.

       :cheer:
        « Последнее редактирование: 21:02:2019, 23:49 от voluntas »

        Оффлайн MamaSony

        • Сообщений: 8568
        • Репутация: 1220
        • Адрес: Минск, Серебрянка

        • Дети:
          София (13.12.2005)
          Иван (09.05.2014)
          Артем (27.04.2016)
        03:03:2019, 12:05 »
        Привет :-)
        Я, конечно, знала, что ты принципиальная, но чтоб настолько :D :D :D
          Мама спит, она устала -это мы ее достали, но не будем унывать, пойдем папу доставать)))

          Оффлайн voluntas

          • Сообщений: 8899
          • Репутация: 1404
          23:04:2019, 23:47 »
          Мама Соні, я па табе таксама сумую. Без смайлікаў у выглядзе чмокаў, проста сумую.

          На асабістыя паведамленні адкажу заўтра. Ёсць у мяне фобія фэйсбука, трэба яе перабароць.

          Я дзеля чаго прыйшла, уласна кажучы? Пакінуць штосьці наўспамін, бо такі ёсць што. Янка, той самы Янка, якому не падабаецца хрысціянства, брат таго Дамініка, які марыць забараніць ва ўсім свеце рэлігіі, прыцягнуў паштоўку да Вялікадня са сваімі пажаданнямі. Спрабавала сфатаграфаваць - нерэальна, таму пішу з захаваннем мовы аўтара

          "Памітайце запаветы бога якія ён нам даваў каб мы сябравалі некрыўдзілі адзін аднаго і мірна жылі Ісус Хрыстос не дарма паміраў мучыцельнай смерцю".

          Чаму мяне настолькі ўразіла напісанае? Таму што Янка а)не лічыць сябе хрысціянінам; б) не лічыць сябе абавязаным паглыбляцца ў сэнс хрысціянства (тут, дарэчы, я папісківаю, таму што кожны культурны еўрапейскі чалавек асновы хрысціянства ведаць мусіць); в) наконт хрысціянства звычайна кажа - кака-кака, я ў такое не веру; г) паштоўку напісаў сам.

          Сааам.

          А вось Дамінік са сваім крытыкаваць і не ведаць - гэта сум туга.

            Оффлайн voluntas

            • Сообщений: 8899
            • Репутация: 1404
            24:04:2019, 00:11 »
            Па прычыне каталіцкага Велікадня вырашылі мы з Янкам схадзіць у касцёл па суседству. Топаць ад нас хвілінаў 10-15. Такі пайшлі, такі прыйшлі. Касцёл ўсё яшчэ будуецца, таму ўнутр трапіць не змаглі. Захапіўшыся самім будынкам з-за плота (без іроніі, касцёл сапраўды прыгожы), пайшлі чытаць напісанае. Па-беларуску на расцяжцы - "Касцёл Паслання святога Духа". І фсё бы нічога, але  Янка захацеў ведаць, у якім годзе пачалося будаўніцтва. Так як аб'ект будуецца, на ім і пашпарт маецца. Па-руску  :side: Не, наконт па-руску - гэта ладна, але сам тэкст  :cheer: "Костел Cослания св.Духа в г.Борисов". Такая ўжо жызнь-боль, што хоць ты плач.

              Модераторы: Мelody, лисица-фортуна