Сейчас на сайте
Семейная афиша
В минском кинотеатре детям с нарушением слуха покажут новогодний мультфильм
Новый год
Новогодние и зимние поделки: 9 идей для усидчивых и вечно занятых
Все о детях
Почему белоруски не хотят рожать второго ребенка Не только от голода. 10 возможных причин, почему плачут дети
Школьная жизнь
Словарик-раскраска поможет первоклашкам с удовольствием изучать белорусский язык Как конкурсы поделок в садах и школах превратились в выставки «маминых работ»
Спорный вопрос
За что общество и соцсети стыдят матерей
Здоровье
«100% рака шейки матки вызывает ВПЧ». Врач о том, как защитить девочек от этого вируса
Беременность и роды
Доклад эксперта ООН об акушерском насилии в родах. Что пора менять?
Женский мир
Новый тренд. На смену "уточкам" пришли в моду "губы-осьминоги"
Личный опыт
Как живет семья, где у двоих детей непростые диагнозы
Психология и воспитание
Воспитание раба: как не превратить ребенка в законченного невротика

Жыццё на мяжы рэальнасці

Модераторы: Мelody, лисица-фортуна
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.

Оффлайн voluntas

  • Сообщений: 8899
  • Репутация: 1404
12:12:2018, 23:19 »
Дамінік... Бачу я яго рэдка, можна нават сказаць - скайне рэдка. Ці сумую? Часам ёсць. Ён сумуе крыху больш, хаця жыццё віруе і зацягвае. Вырас карапузік. Два месяцы без мяне і... ростам вышэй за мяне. Плюс 6 см.

    Оффлайн voluntas

    • Сообщений: 8899
    • Репутация: 1404
    17:12:2018, 22:37 »
    Тое, што ў Янкі вельмі добрая памяць, я ў прынцыпе ведала. Нават карысталася. Калі не ведаеш, дзе што ляжыць, спытай у карапузіка. Дакладна пакажа. Тэксты пераказвае амаль даслоўна. Нават калі па-руску. "Амаль" - гэта тры словы пераблытае. За два месяцы кнігу Арлова загрузіла ў Янку са старажытных часоў да Івана Жахлівага. З бітвамі, датамі. Не, не так, з усімі датамі і ўсімі бітвамі.

    Пры гэтым пры ўсім Янка на поўным сур'ёзе мне можа сказаць: "Мам, я не памятаю". Нішто мяне так больш не падсаджвае на каня. Таму што а) я тлумачыла, а ён не слухаў; б) ён не разумеў, але пытацца не жадаў. Гэта я пра матэматыку. Жызнь - боль)



    Аааа, яшчэ, аказваецца, я не ведаю назвы многіх раслінаў па-беларуску.  У мяне прарыў. Даведалася дзесяць штук. Трэба прарыў у адваротны бок: хачу ведаць, як па-руску называюцца тыя птушкі, якіх ведаю па-беларуску.

      Оффлайн voluntas

      • Сообщений: 8899
      • Репутация: 1404
      17:12:2018, 23:08 »
      Так, я загрузілася. Скажам, святаяннік, які і зверабой таксама, мае 300 відаў  :rolleyes: Я ведаю асфальт, ведаю траўку - на гэтым мае пазнанні скончваюцца. Як тут разабраць 300 відаў святаянніка?!

      Я засела чытаць.


        Оффлайн voluntas

        • Сообщений: 8899
        • Репутация: 1404
        23:12:2018, 01:11 »
        ПрасціГоспадзі



        З Калядамі нас усіх)

          Оффлайн voluntas

          • Сообщений: 8899
          • Репутация: 1404
          24:12:2018, 00:17 »
          Cёння з Янкам на горцы каталіся, на крутой такой горцы, высокай, з падкідамі. Калі ехала я, маўклівая ад моманту нараджэння, то само сабой атрымлівалася "ААААА... ЫЫЫЫ... Маааама". Едзе Янка: "АААААА.... ЫЫЫЫЫ". Зацікавілася, стаю назіраю. Тое ж самае, гук у гук. Сядаю я: "ААААА... ЫЫЫЫЫ... Маааама". На чацвёртым спуску пытаюся ў Янкі: "Дзетачка, а чаму ты ніколі не крычыш "мама"? - "Не ведаю, проста ў галаву не прыйшло".

          І тут я задумалася, моцна так задумалася.

            Оффлайн voluntas

            • Сообщений: 8899
            • Репутация: 1404
            25:12:2018, 21:30 »
            У нас праблема. Лагістычная, не пабаюся гэтага слова. Пачну з геаграфіі) Горад Барысаў складаецца з дзвюх частак - новай і старой. Водападзел праходзіць, як гэта ні дзіўна, па вадзе.  Калі дакладней, то па Бярэзіне. Мы жывем у новай частцы, школа Янкі знаходзіцца ў старой. І фсё б нічаво. Але... Увесь горад ужо даўно як ператварыўся ў пясочню. У нас на поўным сур'ёзе зносяць будынкі, дабудоўваюць масты і,а  гэта радуе яшчэ больш - робяць дарогі прам асфальтам у снег. З пачатку гэтага навучальнага года Янка на дарогу да школы траціць на трыццаць хвілін больш, чым у мінулым. Прычына - прыпынак каля дома адсунуўся на некальк кіламетраў далей, плюс перакрытыя дарогі. А шчас будзе яшчэ цікавей - перакрываецца яшчэ адзін вельмі важны для нас кавалак дарогі. Плак-плак. На поўным сур'ёзе раглядаецца варыянт пераезду на сталае пражыванне па-за межы горада. Хнык. Алесь лічыць, што "гэта крута", таму што "печ будзеце тапіць вы" Плак.

              Оффлайн voluntas

              • Сообщений: 8899
              • Репутация: 1404
              25:12:2018, 22:04 »
              Янка марыць пра сноўборд, я мару пра незламаныя канечнасці маёй дзетачкі. Той выпадак, калі мара разбіваецца аб мару.

                Оффлайн voluntas

                • Сообщений: 8899
                • Репутация: 1404
                07:01:2019, 20:43 »
                Са школай практычна вырашылі: калі перакрыюць той кавалак дарог,і Янку гатовы з ранку падбіраць тата яшчэ аднаго беларускамоўнага. Удзень часам зможа Алесь забіраць абодвух.


                Ужо лягчэй. А вось з гурткамі, якія ў іншай частцы горада, - пічаль. Спорт адлятае, тут можна перажыць. А вось кераміка...

                Спорт-  важны, але знайшла каля нас адзін варыянт. На гэтым тыдні сходзім на пробны занятак.

                Карацей, весела.

                  Оффлайн voluntas

                  • Сообщений: 8899
                  • Репутация: 1404
                  07:01:2019, 20:58 »
                  А яшчэ я даўным даўно марыла аб адной кнізе. Нават пісала аб гэтым у дзённіку два гады таму. Называецца кніга "Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц". Кнігу пісала ўкраінская пісьменніца,  я так хацела, што і па-ўкраінску гатовая была чытаць. Прыехаў беларускі пераклад Наталкі Бабінай. І... Не, несамрэч цікава, таму што падзеі-падзеі, але як жа кепска напісана. Нічога не ведаю пра знакамітую ўкраінскую пісьменніцу, як яна называецца ў анатацыі, але жа яна кепска піша...

                    Оффлайн voluntas

                    • Сообщений: 8899
                    • Репутация: 1404
                    10:01:2019, 13:29 »
                    Дарогу нафіх перакрываюць, транспартныя маршруты таксама мяняюць. Весела-весела будзе Яну ездзіць. Да моманту высвятлення абхадных шляхоў з Новага горада ў Стары Янку ў школе дазволілі не з'яўляцца  :side: Хоць штосьціў гэтай сітуацыі радуе. Настаўніца ў яго мілая, прапанавала ў прынцыпе на першых уроках не з'яўляцца, таму што "з ранку ў нас нічога важнага звычайна не бывае. Я на вахце папярэджу, Янку без пытанняў будуць пускаць".

                    Трэба неяк пастарацца не вырасціць з Янкі партызана.

                    У Дамініка са справай дабрацца да вучобы таксама весела. Па вясне будзе дык зусім зашыбісь.

                    А ўсё чаму? А ўсё таму што беларуская проста так у рукі не даецца. Абарыгены ўвесь час у тонусе.


                      Оффлайн voluntas

                      • Сообщений: 8899
                      • Репутация: 1404
                      20:01:2019, 13:33 »
                      Балалайка з прочымі музычнымі інструментамі)

                        Оффлайн voluntas

                        • Сообщений: 8899
                        • Репутация: 1404
                        20:01:2019, 16:36 »
                        Янка такі прыступіў да святкавання свайго Дня нараджэння. Сёння прыцягнуў дахаты першую порцыю падарункаў. І, так, Крыся сумуе, калі малога дома няма. Бегае на гук дамафона і жаласліва ўздыхае, калі разумее, што прыйшоў не той, хто адзіны з ёй гуляе.

                        Горад перакрыты, як ездзіць на вучобу прыйдзецца думаць па выхаду з бальнічнага, то бок у чацвер.

                        А яшчэ апошні месяц адзначыўся тым, што Янка нічога не зразумеў у "Маленькім прынцы", а Дамінік не здолеў даць пазітыўную адзнаку апошняму твору Горвата. Бяда, таму што мой "Багуслаў Радзівіл" таксама падкачаў. Як жыць далей?


                          Оффлайн voluntas

                          • Сообщений: 8899
                          • Репутация: 1404
                          25:01:2019, 23:24 »
                          Момантамі ў мяне з'яўляецца адчуванне, што Дамініка мы ўсё ж такі зламаем. Пад "мы" разумею сябе (абсалютную пафігістку), тату Домаша (які так ні разу і не сказаў сыну , што ягоная бабуля не маю рацыю), ну і бабулю, якая проста спіць і бачыць, як бы паказаць сябе асалютнай ахвярай.

                          Назіраю за сітуацыяй з верасня. Беднаму Дамініку, відаць, прыйдзецца вучыцца жыць у інтэрнацкіх умовах. Кінуць ліцэй, як хоча ён сам, абсалютна не варыянт.

                            Оффлайн voluntas

                            • Сообщений: 8899
                            • Репутация: 1404
                            30:01:2019, 23:38 »
                            Дася накрыла. Баюся дзетачку. За ўсё нашае сумеснае жыццё ніколі не чула столькі "Сумую", "Люблю", колькі за апошнія месяцы. Не, мяне не радуе. Праз раз падымаю, праз тры ператэлефоноўваю. Вярніце майго карапузіка! Сёння мой мілы, любімы цынік, з якім планую сустракацца раз на тыдзень праз тры сказаў, што не можа хадзіць на моўныя курсы па той прычыне, што нас будзе бачыць на паўтары гадзіны меней  :rebs48:

                            А не радуе, таму што 5 смс-ак у сем раніцы сёння з "С", "У", "М,", "У", "Ю". Адна ўчора "Я ў адчаі". Што ніяк не ўпісваецца ў карціну таго, што я ведаю пра Дамініка.

                            Узнікае заканамернае пытанне - хто гэта, і наколькі ён тут.

                              Оффлайн voluntas

                              • Сообщений: 8899
                              • Репутация: 1404
                              30:01:2019, 23:50 »
                              З Крысінскай, коткай месяцаў 10, я таксама не размаўляю. Абыходжу яе бокам, на рукі не бяру. Чаму? Таму што за апошнія дні яна а) згрызла кнігу, якая не мая; б) абасцала, прасціця за грубасць, усе рэчы і без таго засмучанага Дамініка. Не, разумею, што вясна, але што ў гуках гэтага слова стэрылізаванай котцы?

                              Адзін Яська - золатка. Узяў у бібліятэцы "Меч князя Вячкі". Чытае сам, захапляецца. Мне чытаць яму не дазваляе. Чытае хвілінаў дзесяць і... адрубаецца. Спіць, калі не пабудзіць, да самай раніцы. Такое ўжо золатка. І карміць яго не трэба, і мыць...

                              А з Балалайкай, лайкай за год з хвосцікам, увогуле размаўляць бессэнсоўна. Першы раз бачу настолькі тупога і пры тым радаснага сабаку. Ёсць адчуванне, што яна, Балалайка, з месяцаў шасці так і не зможа выбрацца. Алесь верыць, што ў тры паразумнее. Раней верыў, што ў паўтары. Як па мне, так жызнь - боль. Хнык.
                                « Последнее редактирование: 30:01:2019, 23:59 от voluntas »

                                Модераторы: Мelody, лисица-фортуна