Сейчас на сайте
Благотворительность
«У Даши есть все шансы научиться ходить». Реабилитация девочки начнется 8 марта, но сбор еще не закрытЮНИСЕФ предлагает дарить благотворительные открытки на основе детских рисунков
Что почитать детям
О взрослении, гендере, отношениях с родителями: книги, которые будут понятны девочкам
Дом и семейный уют
Избавляемся от ненужных вещей: 6 советов для вдохновения
Грудное вскармливание новорожденных
Пять причин, почему вам может понадобиться молокоотсос, и пять хороших моделей
Все о детях
Щекотливая ситуация: как вести себя родителям, если ребенок застал их во время интима«Ты против нашего государства?» Эмоциональный разговор учителя и школьника о БРСМ попал на аудиоКакая польза от «закаток» и надо ли давать их детям? Узнали мнение специалиста по питанию«Нам не удавалось даже одеть ребенка». Опыт мамы, чей сын отказался ходить в детский сад
Образование
Как запомнить все: 7 полезных техник для детей
События, обзоры, отчеты
12 марта в Минске откроется фестиваль фонарей «Королевство волшебных огней»
Личный опыт
Посмотрите, какой получилась свадьба у бедной пары с 6 детьми (они годами собирали мусор)

Правапіс прыметнікаў[b][/b]

0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.

Helena

  • Гость
12:11:2009, 11:42 »
Трэба ўтварыць прыметнікі ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск-: Старыя Дарогі - старадарогскі (прыметнік на -г, утвораны ад геаграфічнай назвы) ці старадарожскі (адбываецца чаргаванне г//ж)?
Зарэчча - зарэчцкі ці зарэцкі?
Правапіс складанага прыметніка планава(стратны). У слоўніку знайшла прыклады:планава-аператыўны, планава-арганізацыйны, планава-фінансавы, планава-эканамічны.

    Wawjerka

    • Гость
    12:11:2009, 18:33 »
    Мне здаецца кансультант не ёсць рэпетытарам. Сэнс гэтых кансультацый не ў тым, каб выконваць хатнiя заданнi.

      Helena

      • Гость
      16:11:2009, 10:49 »
      Паважаная Wawjerka, па-першае, я і не прашу выканаць за мяне  дамашняе заданне. Калі вы  валодаеце беларускай мовай (а я бачу, што валодаеце), дык павінны ведаць, што яе граматыка даволі складаная, і ў многіх правілах існуюць выключэнні, і якраз прапанаваныя мною выпадкі маюць нюансы. Па-другое, я не прашу выканаць цэлае практыкаванне, а толькі разабрацца ў словаўтварэнні ТРОХ слоў, а гэта не так многа, пагадзіцеся. А па-трэцяе, калі вы ўжо вырашылі даваць параду, дык няхай яна будзе ПА ТЭМЕ. Паспрабуйце даць мне АБГРУНТАВАНЫ АДКАЗ, са спасылкай на навуковыя крыніцы. Для мяне важна не столькі атрымаць адказ на маё пытанне, колькі разабрацца ў складаных выпадках беларускага правапісу, параіцца з кім-небудзь, а, я так разумею, з гэтай мэтай створаны форум кансультацый па беларускаму правапісу.
      Адзінае, у чым вінавата: некарэктная форма просьбы ў мяне атрымалася: "ТРЭБА ўтварыць". Ну дык, прабачце мяне за гэта!

      Паразважаем, у прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -ск- ад геаграфічных назваў (назваў нацыянальнасцей і народнасцей) на ж, ш, г, к, х, з спалучэнне апошняга зычнага кораня з суфіксальным с перадаецца на пісьме нязменна незалежна ад вымаўлення. Выключэнне: турэцкі, калмыцкі, славацкі. Так, згодна з правілам павінна быць Старыя Дарогі – старадароГСкі (як і выбарГскі, пецярбурГскі). Мне такая форма не вельмі падабаецца. Можа, тут адбываецца гістарычнае чаргаванне тыпу дароГа – прыдароЖны. Да таго ж  знайшла такі выпадак: АнеГа (геаграф. назва!) – анеЖскі (Сіўковіч В.М. Беларуская мова. Практыкум для старшакласнікаў і абітурыентаў. – Мн, 2006. – С. 197). Мне здаецца, што правільна будзе СТАРАДАРОЖСКІ.
        « Последнее редактирование: 16:11:2009, 16:01 от Helena »
        [banner_1265]

        Helena

        • Гость
        16:11:2009, 15:41 »
        Правільна будзе старадароЖСкі.

        Адказ знайшла ў “Арфаграфічным слоўніку” Лобана М.П., Судніка М.Р. для сярэд. школы (хоць ён мне не вельмі падабаецца: у ім ёсць памылкі, напрыклад, з’эканоміць, з’эканомлены напісаны праз апостраф, а павінны пісацца без яго).
        Зычныя г, х часам могуць чаргавацца з ж, ш: старадарожскі (Старыя Дарогі), чэшскі (чэх) [С. 20].
        Там жа, у раздзеле “Геаграфічныя назвы” знайшла наступныя выключэнні: волЖскі (Волга), вятлуЖскі (Вятлуга), калуЖскі (Калуга), крывароЖскі (Крывы Рог), праЖскі (Прага), рыЖскі (Рыга), старадароЖскі (Старыя Дарогі) [С. 207 – 227].


        Прыметнік ад назоўніка Зарэчча.
        У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на т, ц, ч, к пры дапамозе суфікса -ск-, спалучэнні тс, цс, чс, кс, якія ўзнікаюць на стыку кораня і суфікса або двух суфіксаў, перадаюцца праз ц (ткаЧ – ткаЦкі). Аднак у нашым выпадку дзве літары ч. Я так разумею, трэба адну ч пакінуць, а на месцы другой пісаць ц: ч + с = ц.
        ЗарэЧЦкі будзе правільна?

          Wawjerka

          • Гость
          16:11:2009, 17:41 »
          Менавiта трэба i  выклiкала абурэнне.

            Lisa

            • Гость
            24:11:2009, 21:44 »
            Старадарожскі. У гэтым выпадку дзейнічае гістарычнае чаргаванне, пры якім г, к, х замяняліся адпаведна на ж, ч, ш.
            Зарэчча. Тут, як і ў выпадку з Палессем: зарэцкі, палескі. Для сябе я б пашукала варыянт з іншым суфіксам. Але калі такое заданне ў падручніку ці кантрольнай...
            Гэта "хуткія" адказы. Вам сапраўды трэба спасылкі на падручнік ці слоўнік, фармулёўкі?