Сейчас на сайте
Новости портала
Винтажные ковры: очарование времени*
Все о детях
Мифические существа: 4 дремучих стереотипа о мальчиках
Это интересно
Молодой маме надоело выглядеть, как все. Посмотрите, что она с собой сделала Пришли на фотосессию с сыном и уснули. Получилось самое правдивое фото о родительстве Непростая задача. Угадайте, где на фото мама, а где — дочь
Беременность и роды
Настоящий мужчина. Как отец принял роды одной рукой
Женский мир
Почему в поисках любви люди так часто попадают в ловушку
Законодательство
Что такое "декретофобия" и как защитить свои права на работе
Личный опыт
Реальные истории любви, по которым можно снимать кино
Добрые дела
«Отказ в препарате — это смертный приговор». Появилась петиция в поддержку больных с СМА
Психология и воспитание
Об этом не принято говорить. Плохие мысли, которые мелькают в голове у мам
Женщинам о мужчинах
Чего хотят мужчины: 9 мифов о мужской сексуальности

Як правільна выбраць канчатак назоўніка ў множным ліку

Модератор: natika
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.

Оффлайн czypalina

  • Сообщений: 1218
  • Репутация: 257
  • Адрес: Белосток, Польша

  • Дети:
    Кандрат (23.03.2006)
    Михалина (16.07.2009)
18:05:2009, 15:20 »
Падкажыце калі ласка як правільна выбраць канчаткі назоўнікаў у множным ліку: нейк на магу сабе зь імі парадзіць, "гадзін" ці " гадзінаў", "кароў" ці "кароваў", "тон" ці "тонаў" і "год" ці "гадоў" г.д.
Вялікі дзякуй за адказ !

    Lisa

    • Гость
    22:05:2009, 01:37 »
    Канчатак назоўніка ў родным склоне (Вас, здаецца, родны склон цікавіць?) залежыць ад скланення гэтага самага назоўніка і ад асновы.
    Назоўнікі першага скланення маюць канчатак -аў(-яў), калі іх аснова заканчваецца збегам зычных: кафедраў, і нулявы канчатак: кароў, гадзін, тон.
    Назоўнікі другога скланення маюць канчаткі -аў(-яў), -оў(-ёў): вёдраў, гадоў; радзей - -эй(-ей): вачэй.
    Назоўнікаў трэцяга скланення ў вашых прыкладах няма.

      Wawjerka

      • Гость
      17:06:2009, 21:32 »
      Прабачце, калi ласка, штo пiшу ў  гэтай тэме.
      А калi сустракаеш гадзін , хвiлiнаў , гэта - клясiчны правапiс?
      Яшчэ пытанне, напрыклад, "Хлопчыку 7  год цi 7 гадоў "?
      дзякуй!

        Lisa

        • Гость
        22:06:2009, 13:02 »
        Мае выкладчыкі (Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт) аддавалі перавагу акадэмічным варыянтам: гадзін, хвілін і 7 гадоў.
        Які варыянт выбраў Браніслаў Тарашкевіч для сваёй граматыкі (Вы гэта мелі на ўвазе?), не памятаю. Падручніка пад рукамі няма. Пашукаю.

          Wawjerka

          • Гость
          24:06:2009, 04:28 »
          сёння ў адной кнiзе сустрэла два варыянты : слоў i словаў, абодва правiльныя?

            Lisa

            • Гость
            26:06:2009, 03:41 »
            Што за кніга? Цікава, у якім кантэксце ўжываецца "словаў"?

              Wawjerka

              • Гость
              26:06:2009, 23:21 »
              Аз+Букi.М.2004.
              Праўда там розныя аўтары.
              1."Не забудзься i наконт Словаў тых, дзe Г званчэе " - Р.Барадулiн на ст.6.
              2. "Хапае слоў апроч асла" - В.Вiтка, с. 23
                « Последнее редактирование: 26:06:2009, 23:31 от Wawjerka »

                Lisa

                • Гость
                03:07:2009, 11:03 »
                Магчыма, спадар Рыгор ужыў такую форму (словаў), каб захаваць рытм у вершы. А ў вершах паэты сабе шмат што дазваляюць. Напрыклад, ужываць "ў" замест "у".
                  « Последнее редактирование: 03:07:2009, 11:12 от Святлана Цішко »

                  Wawjerka

                  • Гость
                  06:07:2009, 02:15 »
                  Узгадала "Ляпiсаў": "Панаехала гасцей з iншаземных абласцей, не няправильна гасцёў з iншаземных абласцёў". як насамрэч правильна?

                    Wawjerka

                    • Гость
                    06:07:2009, 02:24 »
                    Святлана Цішко,
                    Магчыма, спадар Рыгор ужыў такую форму (словаў), каб захаваць рытм у вершы.


                    я меркавала, што гэта як: дрэў-дрэваў, сясцёр-сёстраў, зямель-земляў.
                    Дарэчы, тут ёсць на гэтую тэму
                    http://rebenok.by/communi...x.php/topic,110224.0.html

                      Lisa

                      • Гость
                      13:07:2009, 01:55 »
                      Вы выбралі "хітрыя" словы!  :cheer: Слоўнік дазваляе варыянты: дрэў і дрэваў, сясцёр і сёстраў. Але слоў і зямель - без варыянтаў.

                        Модератор: natika