Сейчас на сайте
Ребенок и школа
«Обязываю присутствовать». На выходных учителей и школьников зовут на торжественные мероприятияВ Орше детей попросили украсить окна госсимволикой и рисунками ко Дню ПобедыМама школьницы прислала аудио о том, как ее заставляют сдать деньги в родительский комитет
Все о детях
Семья из Жодино опасается, что у них заберут приемного ребенка. В конце апреля маму задержали в сауне«Дети сидят на сквозняке»: родители жалуются на режим проветривания в школе. А что говорит СанПиН?Педиатр перечислила ситуации, когда ребенок рискует получить серьезную травму дома
Личный опыт
Известная актриса громко уволилась из театра в августе прошлого года. В эмиграции она открыла школу для белорусов
Беременность и роды
«Ребенок взялся из ниоткуда». Женщина не знала о беременности и родила в небе над океаном«Мышцы полностью рассечены». Англичанка родила дочь весом 6 кило и показала свой беременный живот
Благотворительность
«Представить не могла, что так бывает». В семье из Гродно мальчик родился без одного уха
Семейные покупки
Деревянная «клетка» уже прошлый век. Пять детских кроваток, которые вас удивят
Женский мир
Быстрые прически для уставших мам: просто и красиво

Што не так з беларускамоўнымі садкамі і школамі? Абмяркоўваем з бацькамі

21 апреля 2021 года

Мінгарвыканкам заявіў пра павелічэнне колькасці груп у дзіцячых садах, дзе выхаванне ідзе па-беларуску. Пяць гадоў таму такіх груп было 133, цяпер — 187. Статыстыка паказвае зацікаўленасць у беларускай мове бацькоў — менавіта яны прапісваюць у заяве пры паступленні дзіця ў сад ці школу пажаданую мову навучання. Але ці ўсе так добра, як падаецца на першы погляд? Паразмаўлялі з бацькамі.

Источник фото: Дмитрий Брушко

«Фізкультура і музыка заўсёды вядуцца па-руску»

Белмоўныя групы і класы ў садках і школах сапраўды адкрываюцца ў Мінску ўсе часцей, але не заўсёды спадзяванні бацькоў апраўдваюцца.

— Як гэта працуе? Загадчыца вызначае сярод персанала выхавацеля, што ведае лепш за астатніх беларускую мову, і тая група, дзе працуе гэты выхавацель, становіцца беларускамоўнай, — кажа жыхарка квартала «Магістр» у Мінску. У бліжэйшым да дома садку № 147 ёсць белмоўная група. — Па асноўным заняткам у нас няма прэтэнзій, яны цалкам выкладаюцца па-беларуску. Але такія заняткі, як фізкультура і музыка, заўсёды вядуцца па-руску, хаця група і беларускамоўная.

Больш за тое, калі з садка звальняецца выхавацель, які валодае мовай, выхаванне пераходзіць на рускую, таму што спецыялістаў не хапае.

— Мне бачацца змены гэтай сітуацыі праз заахвочванне педагогаў, у тым ліку і матэрыяльнае, — разважае маці.

Для таго каб дзеці больш размаўлялі на сваёй мове, мясцовыя жыхары стварылі моўны гурток. Ідэя ўзнікла падчас дваравых сустрэч з суседзямі.

— Увосень на двары дзеці глядзелі мульцікі на беларускай мове, уцягнуліся, пыталі пра незнаёмыя словы. Праз чат дома было абвешчана, што па выходных будуць бясплатныя заняткі. З’явіліся групы, некаторыя прыводзілі старэйшых дзяцей на індывідуальныя заняткі. Яны тут вучацца праз кантактаванне адзін з адным, так прасцей увесці словы ва ўжытак.

Бацькі прыводзяць дзяцей і сыходзяць па справах, а тыя разам п’юць гарбату, размалёўваюць карціны і гуляюць. Канешне, бацькам хочацца, каб штодзённая камунікацыя была на беларускай мове, але пакуль што гэта мара. Цалкам беларускамоўныя садкі знайсці вельмі цяжка.

У многіх садках і школах да мовы фармальны падыход

Насуперак абставінам вучыць дзяцей па-беларуску Віктар Малышчыц — выкладчык ліцэя БДУ і бацька чатырох дзяцей. Паводле яго словаў, знайсці беларускамоўную ўстанову, каб там адсутнічаў фармальны падыход, зараз цяжка. Але галоўная праблема навучання, на яго думку, — бацькоўскія хваляванні, што дзіця не зможа знайсці сяброў і будзе адчуваць сябе няёмка.

— Колькі б не казалі пра вынікі перапісаў, што колькасць беларускамоўных не змяншаецца — на жаль, беларуская мова становіцца нейкай маргінальнай, — кажа Віктар, — Нават у белмоўнай групе большасць дзяцей прывыклі дома да рускай. Беларускамоўныя лёгка з імі асімілююцца і прыносяць дахаты новыя рускія словы. Я не раз бачыў, як беларускамоўныя бацькі размаўляюць са сваімі дзецьмі па-руску. Таму што: «А як ён будзе сацыялізавацца, размаўляць з іншымі дзецьмі? Мы не хочам абмяжоўваць яго магчымасці, навучаючы на беларускай мове».

Яшчэ адной праблемай Віктар лічыць недахоп спецыялістаў, якія валодаюць беларускай мовай.

— У адным з садочкаў загадчыца мне расказала, што дзе яна толькі не спрабавала шукаць беларускамоўную нянечку — не знайшла.

Цяжкасці працягваюцца і ў школе. Старэйшая дачка Віктара вучыцца ў трэцім класе па спецыялізаванай праграме, бо мае дыягназ ДЦП. Такія дзеці займаюцца з дэфектолагам, праграмы па-беларуску для іх зусім няма.

— Калі настаўніца працавала з дачкой дома, то займаліся па-беларуску. Калі былі ў класе — вучыліся па-руску, а дамашнія заданні выконвалі па-беларуску, — успамінае Віктар.

Бацька з цяжкасцю знаходзіў падручнікі і дапаможнікі для дачкі на беларускай мове. Памянялася некалькі настаўніц, але ўпартасць бацькоў дала вынік: з наступнага года сям'і абяцалі, што з дачкой будуць займацца на роднай мове, хаця і неафіцыйна, бо школа рускамоўная.

Калі ж у школу пайшла сярэдняя дачка, Віктар аб’яднаўся з іншымі бацькамі, і яны разам стварылі першы беларускамоўны клас Заслаўскай гімназіі. Там з заняткамі ўсе добра, але па-за ўрокамі дзеці размаўляюць на рускай.

Пасля садка белмоўную навучальную ўстанову для дзяцей шукае і Дзяніс Савіцкі. Ён расказвае, што дачка Васіліна і сын Ціхан ходзяць зараз у сад № 560 у Малінаўцы ў звычайную рускамоўную групу. Адзін раз на тыдзень там абавязкова праходзіць дзень роднай мовы.

— Кожны чацвер у садку дачкі — дзень беларускай мовы. І хаця асноўная мова там руская, дачка шмат слоў ведае па-беларуску, не абмежавана толькі адным «дзякуй» і «да пабачэння».

Тата кажа, што ў дзень роднай мовы ў садку праводзяць заняткі па-беларуску, разглядаюць расліны і птушак. Канешне, гэта больш падобна да вывучэння новых слоў, пасля заняткаў дзеці вяртаюцца да рускай. 

«Людзі чакаюць, што хтосьці за іх усё зробіць»

Андрэй Кірэеў заўседы хацеў, каб яго дзеці вучыліся па-беларуску. Абодвух сыноў ён водзіць у белмоўную гімназію № 4 Мінска. Кажа, што выбар школ і садкоў нават у Мінску сёння невялікі, але галоўнае — каб было жаданне ў бацькоў.

— Людзі баяцца, чакаюць, што хтосьці за іх усё зробіць. Але калі знаходзіцца хтосьці ініцыятыўны, лёгка далучаюцца.

Андрэй расказвае, што калі яго дзецям была пара ісці ў сад, ён звяртаўся да адміністрацыі з просьбай стварыць белмоўную групу.

— Мне казалі набраць яшчэ такіх жа 20−30 бацькоў, якія хацелі б, каб дзяцей выхоўвалі па-беларуску. Дзеля гэтай мэты я нават аб’явы даваў па пад’ездах. Знайшоў ахвочых хутка, за тыдзень.

Андрэй адзначае, што выхавальніцы мяняліся і часам прыходзілі тыя, хто дрэнна ведалі мову, але ранішнікі, святы былі на сваёй, і гэта было бясспрэчным плюсам. Цяпер старэйшы сын Андрэя — дзевяцікласнік, малодшы вучыцца ў чацвёртым, усе ў сям'і беларускамоўныя. Тата гімназістаў кажа, што ўсе заняткі ў дзяцей праходзяць на роднай мове, але па-за межамі прадметаў настаўнікі і вучні размаўляюць па-руску.

Источник фото: Вадим ЗамировскийАндрэй Кірэеў з сям'ёй
Тое, што мова застаецца толькі на ўроку, а пасля званка ўсе, нават настаўнік, пераходзяць на рускую, адзначае і мама гімназісткі Соф'і Надзея Камінская.

— Мы выбралі белмоўную гімназію, бо хацелі вучыцца па-беларуску. На жаль, тых, хто цалкам размаўляе на роднай, пакуль мала, — кажа мама, але звяртае ўвагу на тое, што зацікаўленасць расце. — Бачу гэта сярод знаёмых і калег. Мяне распытваюць пра гімназію. Многія ў сем’ях пераходзяць на беларускую мову, а таксама і ў прафесіі. Дакладна магу сказаць, што жаданне яе вывучыць расце. Я, напрыклад, лекар. Мы арганізавалі моўныя курсы, вывучаем метадычную лексіку, некаторыя пачалі весці гісторыі хваробы па-беларуску. Раней такога я не заўважала, звязваю гэта з тым, што беларусы сталі ўсведамляць сябе як нацыю.

А як справы ў рэгіёнах?

Калі ў Мінску сітуацыя з беларускай мовай падаецца нядрэннай, то ў рэгіёнах карціна абсалютна адваротная. Як расказалі нам спецыялісты аддзелаў адукацыі абласных гарадоў, у іх лічаныя класы з роднай мовай выкладання, тое ж назіраецца ў садках. На ўвесь Брэст беларускамоўныя толькі восем пачатковых класаў гімназіі № 3, у іншых абласных цэнтрах і гэтага няма.

Источник фото: Дмитрий Брушко

Настаўніца з Віцебска (імя па яе просьбе не называем) паведаміла, што з кожным годам выкладаць беларускую мову становіцца цяжэй, гэта цяпер больш падобна да вывучэння замежнай.

— Беларуская мова заціскаецца, яна зводзіцца да мінімуму. Штогод усё больш дзяцей, якія проста не разумеюць словы, прыходзіцца тлумачыць элементарнае, перакладаць. Такога не было нават пяць гадоў таму — каб вучань прасіў мяне перакладаць на рускую ўсё акрамя практыкаванняў, бо нічога не разумее.

Настаўніца кажа, што пераўтварэнне роднай мовы ў замежную адбываецца з-за скарачэння колькасці класаў, дзе была асноўнай беларуская. Яна таксама лічыць, што трэба ладзіць святы, спектаклі, дзе вучні прымалі б удзел і далучаліся да сваёй культуры. У сваю чаргу спецыялісты адукацыі гарвыканкамаў тлумачаць змяншэнне колькасці белмоўных устаноў у рэгіёнах незацікаўленасцю бацькоў. Няма заявак на класы і групы з беларускай мовай навучання, таму адкрываюць тое, што запатрабавана.

Юлія Чаргінец

Для связи с редакцией пишите нам в Telegram, Instagram или на почту editor@rebenok.by




Обсуждают сейчас