Сейчас на сайте
Все о детях
Эти фотографии избавят от чувства женщин, которые не смогли кормить грудью «Заговорил в 5 лет и стал президентом». Логопед о родителях, которые ждут чуда
Школьная жизнь
Школьники назвали 10 проблем, которые мешают им учиться
Здоровье
Как живет семья, в которой ребенок страдает от эпилепсии
Беременность и роды
О родах в одной из самых бедных стран мира
Женский мир
Косметик-эстетист назвал 6 главных женских ошибок в уходе за кожей
Отдых и путешествие
Как молодая семья с ребенком колесит по стране Плюсы и минусы самого бюджетного формата отдыха для семьи
Психология и воспитание
Откровения матери, которая смогла вернуть в семью ребенка из детдома Как предостеречь детей от опасностей в интернете? Покажите им этот комикс Хотите крепкую семью? Вот ритуалы, которые помогут вам сплотиться
Женщинам о мужчинах
Минский совет отцов рассказал о стереотипах в семье

Куды вадзіць "несадаўскіх" дзяцей? Вопыт мінскай мамы

21 декабря 2016 года
24

Паліна Маслянкова - мама Улі, якая ў свае 4,5 гады мае вопыт наведвання і дзяржаўнага, і прыватнага садкоў. Паліна падзялілася з Ребенок BY набытым за гэты час досведам і расказала, куды прывялі яе пошукі ідэальнага садка для сваёй дачкі

 

Источник фото: архив автора

 

Як толькі нарадзілася Ульянка, мы сталі на чаргу ў беларускамоўны садок па месцы жыхарства. На жаль, адразу пасля родаў дачку перавялі ў сёмую бальніцу, і толькі праз некалькі дзён мяне таксама паклалі да яе. Праз гэта мы позна выпісаліся, атрымалі дакументы і змаглі стаць на чаргу ў садок толькі праз месяц пасля нараджэння дачкі.



Першая спроба – дзяржаўны садок

Як наступіў час нам ісці ў яслі, аказалася, што мы сталі на чаргу надта позна і ўжо не трапляем у наш беларускамоўны садок. Каб прынялі дачку, мне нават прапаноўвалі ісці ў выхавацелькі, бо я добра размаўляю па-беларуску і нават маю каляпедагагічную адукацыю. Аднак я да гэтага не была гатовая.

– Няўжо, нават стаўшы на чаргу ў месяц пасля нараджэння дзіцяці, можна не атрымаць месца ў садку?

Так, у Фрунзенскім раёне гэта магчыма. Там яшчэ атрымалася блытаніна ў мікрараёнах: мы жывём у Дамброўцы, а садок знаходзіцца па іншы бок вуліцы – і гэта ўжо Кунцаўшчына.

Але пасля маіх паходаў па аддзелах адукацыі неяк усё ўладзілася, нас запісалі 33-мі ў групу, і мы пачалі павольную адаптацыю ў яслях.

 

Источник фото: архив автора

 

– Якім чынам адаптоўваліся?

Я намагалася згладзіць адаптацыю, зрабіць усё ў найлепшых традыцыях натуральнага бацькоўства. Тыдзень хадзіла з дачкой на гадзінку-дзве, каб яна прызвычаілася да выхавацелькі і да дзяцей, каб абстаноўка для яе была знаёмая, не варожая.

 

Источник фото: архив автора

 

А калі зразумела, што мая прысутнасць падрывае аўтарытэт выхавацелькі ў вачах дачкі, вырашыла пакінуць на гадзіну. Гэта быў жах і слёзы адчаю.


А ўвечары тэмпература 39, мокрая прасціна, начныя істэрыкі, пастаяннае трыманне мяне ў полі зроку – і я зразумела, што ў садок нам пакуль рана.


Як кажуць псіхолагі, разлука пасля родаў і падсвядомы страх зноў страціць маму не даў дачцэ спакойна адаптавацца. А ў мяне не было тады сіл адрываць яе ад нагі і пінком пад зад выштурхоўваць у вялікі свет.

Мы расцягнулі дэкрэтны адпачынак яшчэ на год.

– Вы вырашылі не выходзіць на працу?

Так, я адчувала, што ў тры гады дачкі я не змагу хадзіць на працу з дзевяці да шасці, бо дзіцячыя хваробы ніхто не адмяняў, мне не хацелася падводзіць супрацоўнікаў.

Таму да 3,5 гадоў мы яшчэ сядзелі дома, шмат бавілі часу разам, хадзілі на імпрэзы і развівайкі, але Ульянка ў мяне чалавек закрыты, цяжка ідзе на кантакт, ёй складана наладжваць стасункі. Ад недахопу сацыялізацыі мы зноў сталі думаць пра садок.


Источник фото: архив автора

Другая спроба – прыватны садок

Пасля няўдалай спробы ў дзяржаўным садку я зразумела, што яе там не навучаць наладжваць стасункі. Індывідуальны падыход і ўключэнне дзіцяці ў калектыў – усё гэта не ўваходзіць у абавязкі выхавальніц дзяржаўнага садка.

Ім трэба пільнаваць, каб гэтыя дзеці не пазабіваліся і не засталіся галодныя. А на што яшчэ здольная жанчына, калі ёй трэба ўпільнаваць 33 карапузы?

– Па якіх параметрах вы выбіралі прыватны садок?

Паколькі для нас было важна, каб выхавацелькі ўмелі наладжваць кантакт з дзецьмі, гуляць з імі ў розныя гульні, падружыць іх міжсобку, то ездзілі па садках мы з Уляй разам.


Тут ужо беларуская мова адышла для нас на другі план, якая, па шчырасці, у беларускамоўных садках чыста фармальная – гучыць толькі на занятках і ранішніках.


Пачалі мы з садкоў, якія знаходзяцца ў 10-20 хвілінах ад дома. Па сутнасці, мы наведалі толькі два.

 

Источник фото: архив автора

 

Спачатку мы паехалі ў “Камарык”, які знаходзіцца ў пасёлку Ждановічы. Ён тады яшчэ толькі адчыніўся.

Было бачна, што тут сабраліся людзі, якія напраўду любяць дзяцей і гатовыя шукаць новыя падыходы і методыкі выхавання. Маю незачэпу адразу зацягнулі ў гульню: адну прапанавалі – не пайшло, другую – таксама, а на трэцюю Уля адгукнулася і адчапілася ад мяне. Кантакт быў наладжаны.

На наступны дзень мы паехалі ў “Хогвард”, які знаходзіцца недалёка ад метро “Спартыўная”. І тут у мяне, а не ў Ульянкі запыталіся, як яе завуць. А потым вырашылі пратэставаць яе веды прыкметаў восені.

Натуральна, Уля закрылася і стала прасіцца сысці адсюль падалей. Было бачна, што тут працуюць выхавацелькі з досьведам, напрацаваным у звычайных садках – такое адчуванне, што фармальнае стаўленне да сваіх абавязкаў да іх прыліпла назаўжды.

– І вы сталі хадзіць у “Камарык”?

Так, было бачна, што Уля там адчула сябе як дома, і адаптацыя на гэты раз у нас прайшла вельмі хутка і незаўважна. Выхавацелькі вельмі цёпла ставіліся да ўсіх дзетак, якіх у групе было не больш за 8, умела адцягвалі ўвагу дзіцяці ад думак пра маму, творча займалі іх як у групе, так і на прагулцы.

Гэтая ўтульная атмасфера дазволіла Ульянцы раскрыцца, пачаць камунікаваць з дзецьмі, самастойна прыдумваць гульні і вучыцца нечаму новаму.

Паступова яна нават пачала есці ў садку, бо калі яна адмаўлялася есці боршч ці гарбузовы суп, то ёй гатавалі рысавы ці давалі дадатковую порцыю гарніру. Ім там нават імянныя бліны выпякалі! 

 

Источник фото: архив автора


– За такое стаўленне да дзіцяці бацькі ніякіх грошай не пашкадуюць, так?

Так, было бачна, як 1 гадзіна ў дзяржаўным садку ўзбагаціла нас неўрозам, з якім мы змагаліся не менш за паўгады, а паўгады ў “Камарыку” дапамаглі дачцэ пазбавіцца страху камунікацыі, зрабілі яе больш самастойнай у гульнях і разважаннях.

І мы б гатовыя былі хадзіць і плаціць далей, каб не два моманты.

Па-першае, нягледзячы на невялікі калектыў, Уля ўсё адно вельмі часта хварэла. Мы наведвалі ў сярэднім 5-7 дзён на месяц, а плаціць даводзілася напоўніцу. Перажылі 4 ратавірусы, пару бранхітаў, а праз заўсёдныя соплі займелі сабе адэноіды.

А па-другое, з садку сышла Уліна сяброўка, а ўсе астатнія дзеткі былі малодшыя за Улю, і яна ўрэшце сама папрасілася ў звычайны садок, дзе шмат дзетак.

Трэцяя спроба – дзяржаўны садок

Калі дачка сама заікнулася пра звычайны садок, я падумала: няўжо дарасла да самастойнага наладжвання стасункаў, без дапамогі выхавацелек? І, пакуль яна не перадумала, мы адзначылі 4 гады і пайшлі ў дзяржаўны садок.

 

Источник фото: архив автора

 

– І як прайшла адаптацыя на гэты раз?

Першы тыдзень Ульянка хадзіла з задавальненнем. Але ваў-эфект хутка мінуў, і пачаліся слёзы, хапанні за маміну спадніцу і сядзенне на крэселку каля выхавацелькі ў чаканні вечара. Яна практычна нічога не ела, часам не спала, зусім не гулялася з дзеткамі.

З ёй не пракатвалі прыёмчыкі “вось табе цацка – ідзі пагуляйся”. Яе не супакойвалі шкадаванні “не плач, дзетка, мама хутка прыйдзе”.

І тут яна пачала яшчэ больш люта хварэць. Цяпер мы наведвалі садок 2-4 дні на месяц.

Дактары раяць ставіцца да гэтага па-філасофску, дзіця напрацоўвае імунітэт, хутка стане лепш, але пакуль мы ўзялі тайм-аўт на месяц, бо пасля новага года рыхтуемся выдаляць адэноіды.

 

Источник фото: архив автора

 

– І вам дактары ставяць дыягназ “несадаўскае дзіця”?

Не, такога дыягназу ў нас у картцы няма. Але пастаянныя хваробы і складанасці з адаптацыяй сведчаць пра тое, што ў звычайным садку Ульяне вельмі цяжка. Пастаянны стрэс не дае ёй раскрыцца, адчуць сябе камфортна і знайсці сяброў.

Дый якое тут сяброўства, калі яна праз хваробы наведвае садок гады ў рады?

Гэта добра, што ў нас ёсць магчымасць пакідаць дачку з бабуляй, але я разумею, што для гарманічнага развіцця дачцэ патрэбная камунікацыя з раўналеткамі, навыкі выжывання ў калектыве і ўменне наладжваць сталыя стасункі.

– Дык куды, на ваш погляд, вадзіць “несадаўскіх” дзяцей?

Тут усё індывідуальна. Цудоўна, калі дзіця ўсё есць, хутка адаптуецца ў незнаёмай сітуацыі, падпарадкуецца агульнаму рэжыму і ўвечары яго за вушы не адцягнеш ад садаўскай пясочніцы.


Але калі ёсць праблемы з харчаваннем, сном, прывязанасцю да бацькоў ці характарам, які не дае дзіцяці лёгка наладзіць стасункі з раўналеткамі, то гэта выклік бацькам, які вымушае шукаць альтэрнатыву дзяржаўнаму садку.


Ёсць міні-садкі, у якіх ёсць заняткі і гульні да абеду – нам такі варыянт не пасаваў, бо Ульянцы гэтага недастаткова, каб прывыкнуць. Яна толькі на трэцюю гадзіну разгуляецца, а тут ужо дадому пара.

Ёсць прыватныя садкі, сярод якіх можна знайсці той, які будзе пасаваць пад патрэбы канкрэтнага дзіцяці.

Ёсць варыянт няняў ці бабуль, якія могуць з любоўю і прафесіяналізмам дагледзець дзіця. Але ці змогуць яны замяніць натуральныя ўзаемаадносіны з раўналеткамі?

 

Источник фото: архив автора


Ёсць яшчэ і кааперацыі мам ці сямейныя клубы, у якіх мамы даглядаюць дзяцей па чарзе, а ў іншыя дні маюць магчымасць працаваць.

Варыянтаў шмат, і кожная сям’я вырашае сама, які шлях ім блізкі.

Што да нас, то нам пакуль дактары раяць не ў садок, а на мора. Узмацніць імунітэт, заняцца спортам на адкрытым паветры і толькі потым зноў задумвацца пра садок.

Падзяліцца сваім досведам у пошуках ідэальнай выхаваўчай прасторы для дзіцяці можна, напісаўшы ліст на адрас myhistory@rebenok.by

Присоединяйтесь к нам на канале Яндекс.Дзен.
Автор: Ребенок BY


Обсуждают сейчас