Сейчас на сайте
Все о детях
"Я была прекрасным родителем, пока у меня не появились дети"
Это интересно
14 женщин, которым дети не мешают заниматься политикой О чем родители врут своим детям: занятная инфографика Эксперимент: как мы готовили ужин для большой семьи за 15 рублей
Школьная жизнь
Ни вывеска «гимназия», ни рейтинг, ни «контингент» не имеют значения. Как выбрать школу
Спорный вопрос
“Зачем женщины искусственно хоронят отцов”? Ситуация, когда у ребенка 2 папы
Здоровье
"Мог уйти из медицины". Известный детский врач о том, почему благодарен семье “Я боялась, что ноготь перестанет расти”. Ребенок сосет палец: личный опыт мам
Женский мир
Правда ли, что дочери с возрастом превращаются в своих матерей? Зарабатывают вдвое меньше мужчин. И другие факты о положении женщин в мире
Личный опыт
"Дома на нас часто смотрели грустными глазами". О воспитании ребенка с синдромом Дауна
Психология и воспитание
Ребенок говорит с воображаемым другом: стоит ли бить тревогу?
Новости компаний
Лучшие детские лагеря на летних каникулах 2019

Высокая температура у детей: все, что нужно знать родителям

11 декабря 2018 года
10

Продолжаем знакомить родителей с заметками детского доктора и кандидата медицинских наук Андрея Витушко. Вам уже знакомо его отношение к ОРВИна этот раз предлагаем полезные факты о высокой температуре у детей.
 

Источник фото: pixabay.com
 

1. Высокая тэмпература – не хвароба, а фізіялагічная рэакцыя арганізма. 

2. Высокая тэмпература - гэта колькі? Ад 38°С, незалежна ад месца вымярэння.

3. Дзе лепш мераць тэмпературу дзецям? Найбольш надзейным спосабам вымярэння тэмпературы ў дзяцей лічыцца рэктальны (у прамой кішцы). Таксама тэмпературу можна мераць на скуры пад пахай (рус. “в подмышке”, т.зв. “аксілярная тэмпература), на скуры на ілбе, у роце, у вонкавым вушным праходзе бескантактным спосабам. 



5. Вышыня ўздыму тэмпературы не заўжды сведчыць пра цяжкасць захворвання. 

6. Высокая тэмпература, нават на працягу некалькіх гадзін, не наносіць шкоды фонава здаровым дзецям. 

7. Пры высокай тэмпературы важна добра паіць пацыента. У абязводжаных дзяцей тэмпература падымаецца вышэй, трымаецца даўжэй і лечыцца горш. 

8. Таксама важна адэкватна дзяцей апранаць. Два слаі вопраткі часта замінаюць належнай аддачы цяпла. 

9. Калі вы задумалі чымсьці абціраць дзіця для зніжэння тэмпературы, то рабіце гэта вадой пакаёвай тэмпературы, а не спіртам (усмоктваецца праз скуру).

10. Прымяненне жарапаніжаючых прэпаратаў у фонава здаровых дзяцей апраўдана пры тэмпературы вышэй за 39°С. Ва ўсялякім разе, раней за 38,5°С медыкаменты, як правіла, немэтазгодныя. 

11. Ёсць толькі 2 прэпараты для зніжэння тэмпературы ў дзяцей – Парацэтамол і Ібупрафен. Аспірын, німесулід ды іншыя дыклафенакі ў дзяцей не выкарыстоўваюцца з-за верагоднасці пабочных эфектаў. 
 

Источник фото: pixabay.com
 

12. Эфект ад прымянення жарапаніжаючага прэпарата ацэньваецца не раней, як праз 40 хвілін пасля прымянення.

13. Камбінаваныя прэпараты парацэтамола з ібупрафенам не рэкамендаваны для дзяцей. У такіх прэпаратах недастатковая доза і аднаго, і другога кампанентаў, а таксама няма пераканаўчых дадзеных пра тое, што іх прымяненне мае дадатковыя перавагі перад ужываннем парацэтамола ці ібупрафена асобна. 

14. Доза жарапаніжаючых прэпараў вылічваецца зыходзячы з масы цела пацыента, а не ягонага ўзросту. Рэкамендацыі па мл прэпарату для дзяцей рознага ўзросту, якія прыводзяць інструкцыі, часта прымяняльныя толькі для сярэднестатыстычных дзяцей з сярэднестатыстычнай (па ўяўленні вытворцаў медыкамента) вагой.

15. Жарапаніжаючыя прэпараты не прымяняюцца прафілактычна – толькі па факце павышэння тэмпературы і неабходнасці. 

16. Не рэкамендуецца будзіць дзіця, каб даць яму жарапаніжаючы прэпарат (гл. п. 7). 

17. Для вымярэння дозы медыкаментаў рэкамендуецца карыстацца адмысловымі меркамі, якія да іх прыкладаюцца, а не лічыць, што сталовая лыжка – гэта 15 мл любога рэчыва.

Источник: facebook.com



Обсуждают сейчас