Сейчас на сайте
Это интересно
"Вот я и попалась". Интернет-подработка для женщин в декрете: стоит ли игра свеч?
Фотофакт
Не по годам взрослый мальчик удивил своими мужскими поступками
Школьная жизнь
12 привычек родителей, чьи дети хорошо учатся
Здоровье
«Речь распадалась на глазах». История девочки, которая неожиданно стала терять слух Родители жалуются на месяцы ожидания в детских больницах
Беременность и роды
Необычные услуги, которые предлагают в роддомах
Отношения взрослых
Дело вовсе не в конфликтах: из-за чего рушатся браки Семейные пары, которые удивили весь мир Секс на завтрак и другие «фишки», которые помогают парам сохранить романтику в браке
Психология и воспитание
"Маме нужно - пусть она и учится". Как помочь ребенку стать самостоятельным? О чем важно помнить родителям подростков, чтобы потом не было мучительно больно? Ленивый, неуправляемый, обнаглевший ребенок. Что делать родителям?

ОРВИ у детей: 13 фактов, о которых вы могли не знать

03 декабря 2018 года
10

Знаете ли вы, что ребенок до 6 лет в норме может болеть ОРВИ 6-8 раз в год? А кашель и насморк у маленьких детей проходит до 2 недель - и это тоже абсолютно нормально. Важными фактами в сезон инфекций поделился детский доктор и кандидат медицинских наук Андрей Витушко. Педиатр пишет на белорусском языке, и мы оставили текст в его редакции. 

 

Источник фото: pixabay.com
 

Вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў дзяцей – 13 рэчаў, якія вы ведалі (а можа і не)

1. Вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) у палове выпадкаў выклікаюцца рынавірусам (ад грэцкага “rhinos” – нос), які прадстаўлены больш чым 100 варыянтамі. Рэшту ўзбуджальнікаў складаюць вірусы з таксама прыгожымі назвамі – каронавірусы, адэнавірусы, вірусы Каксакі А, РС-вірусы, вірусы грыпу, парагрыпу ды інш. Многія з гэтых "крошак" пакідаюць пасля сябе працяглы імунітэт, але гэта не прыводзіць да змяншэння колькасці тых, хто хварэе, бо імунітэт не рэагуе на новы варыянт віруса.

2. Вялікая колькасць варыянтаў узбуджальнікаў “адказная” за немагчымасць (прынамсі ў бліжэйшы час) стварыць прышчэпку ад ВРВІ. Масавая вакцынацыя даступна толькі ад вірусаў грыпу. Ёсць таксама вакцына ад 2 відаў адэнавіруса, але яна выкарыстоўваецца толькі для некаторых груп вайскоўцаў у ЗША.

3. Перадача віруса адбываецца не толькі паветрава-кропельным (рус. воздушно-капельным) спосабам. У перадачы рынавірусаў больш важным з'яўляецца кантактны шлях, калі чалавек дакранаецца да прадметаў і паверхняў дзе ёсць вірус, а потым чапае сябе за нос ці трэ вочы, заносячы туды інфекцыю. Менавіта таму трэба вучыць дзяцей правільна чхаць і кашляць (у локаць), бо так вірусы ў меншай ступені трапляюць як у паветра, так і на навакольныя прадметы.



4. Дзеці ва ўзросце да 6 год могуць мець ад 6 да 8 эпізодаў ВРВІ на год.

5. Правіла “Лечаны насмарк праходзіць за тыдзень, я нелечаны – за 7 дзён” – гэта не пра дашкольнікаў. У іх кашаль і насмарк, звязаны з рэспіраторнай віруснай інфекцыяй, спакойна можа быць да 14 сутак.

6. Сезон ВРВІ пачынаецца з верасня і сканчаецца ў красавіку. Улічваючы п.4 і п.5, палову гэтага сезона дзеці могуць мець згаданыя сімптомы. І гэта нармальна.

7. Дзеці, якія хадзілі ў садок, часцей хварэюць на рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, чым дзеці, якія ў садку не былі. Але ў пачатковай школе залежнасць адваротная.

8. Найбольш частымі сімптомамі ВРВІ з’яўляецца закладзенасць носа і выдзяленні з яго (па ангельску цікава называецца – runny nose – нешта сярэдняе паміж running і raining). Выдзяленні з носа, як правіла, максімальныя на 3 дзень хваробы. Гэта пік прадукцыі рынавіруса. Праз 2 дні ягоная канцэнтрацыя ў носе пацыента вернецца да нормы.

9. Выдзяленні з носа ў дзяцей маюць тэндэнцыю гусцець і афарбоўвацца.


Источник фото: otorrinodf.med.br

 

Першапачаткова гэта звязана з рэакцыяй імунітэта на вірус – у слізістую абалонку пранікаюць лейкацыты, якія змяняюць прадукцыю слізі і фарбуюць яе. Калі праз тыдзень колькасць каляровых выдзяленняў з носа не змяншаецца і дадаюцца іншыя сімптомы (вяртаецца тэмпература, пачынае балець галава, пагаршаецца агульны стан), то варта паказацца доктару (рызыка бактэрыйных ускладненняў).

10. Амерыканскія і брытанскія педыятрычныя стандарты гавораць, што самае важнае ў лячэнні ВРВІ – адукацыя бацькоў і выхавацеляў. 
Складнікі адукацыі: 1) ВРВІ – інфекцыі, якія праходзяць самі; 2) мэта лячэння – дапамагчы арганізму самастойна даць рады вірусу; 3) для дасягнення мэты трэба адэкватна паіць дзіця, часта прамываць і чысціць нос, і, калі неабходна, зніжаць высокую тэмпературу.

11. Тыя ж стандарты для змяншэння выразнасці кашлю пры ВРВІ рэкамендуюць мёд у дозе ад паловы чайнай лыжкі. Абмежаванні – узрост дзяцей ад году (былі выпадкі перадачы батулізма праз мёд) і адсутнасць алергіі на прадукт.

Не смейцеся – ёсць адмысловыя даследаванні на гэты конт. У якасці дапамогі мёду прапануюцца цукеркі-ледзяшы для смактання для дзяцей ад 3 год. Усё роўна якія – эфект развіваецца за кошт выдзялення сліны, якая змывае з насаглоткі слізь, што правакуе кашаль. Апошні метад не мае значнай даказальнай базы, але няшкодны і нават часам прыемны.

12. Сасудазвужальныя кроплі ў нос, антыгістамінныя прэпараты, сіропы ад кашлю, АЦЦ ды іншы амбраксол унутр не маюць значнай карысці ў дзяцей да 12 год з вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі.

13. Каб прыбраць вірусы з рук, трэба іх мыць з мылам. Звычайным, не антысэптычным. Але на працягу не менш за 15 секунд. Паспрабуйце адсачыць колькі секунд займае ваша звычайнае мыццё рук - здзіўленне амаль гарантавана. Добрым сродкам з'яўляюцца антысэптычныя гелі і сурвэткі, калі мыла і вада недаступныя.

Здароўя дзеткам і бацькам!

Источник: facebook.com



Обсуждают сейчас